У сталіцы набіраюць папулярнасць штотыднёвыя пешыя экскурсіі

13 августа 2015

Адкуль узяліся легенды пра цмока? Які сталічны будынак самы старажытны і якому валуну раней пакланяліся жыхары Міншчыны – у сталіцы набірае папулярнасць штотыднёвыя пешыя экскурсіі. Серыя з 22 вандровак распачалася ў пачатку лета. Даведацца больш аб галоўным горадзе краіны выказалі жаданне не толькі яго жыхары, але і госці. Кожная экскурсія нагадвае невялікае падарожжа – яе сярэдняя працягласць 2 гадзіны. Суправаджае экскурсійную групу прафесійны гісторык-краязнаўца.

Бліжэйшая экскурсія запланаваная на наступны аўторак вечарам. Спадарожнікі ў мінулае даведаюцца аб самых цікавых месцах паўднёвай часткі Мінска.