У сталіцы на кірмашы вакансій мінчанам прапанавалі новыя магчымасці

17 ноября 2016

Атрымаць пасаду дырэктара за адзін дзень. Сёння ў сталіцы на кірмашы вакансій мінчанам прапанавалі новыя магчымасці. Прычым, патрабуюцца не толькі спецыялісты рабочых прафесій, але і кваліфікаваныя кадры, у тым ліку і кіраўнікі розных узроўняў. Кірмашы вакансій праводзяцца два разы на год – вясной і восенню. Як правіла, наведваюць іх больш за пяць тысяч чалавек. Выбіраць працу тут і сапраўды магчыма – свае вакансіі сёння прапанавалі больш за 80 сталічных прадпрыемстваў і арганізацый. Акрамя таго, усім наведвальнікам дапамаглі прайсці псіхалагічны тэст на прафесійныя здольнасці, а таксама пазнаёмілі з адукацыйнымі курсамі, якія дапамогуць атрымаць новую спецыяльнасць.

Сярэдні заробак, які прапануюць на кірмашы вакансій, 500-600 рублёў. Аднак спецыялісты падкрэсліваюць, што гэта ніжняя мяжа.