У сталіцы на праспекце Пераможцаў высадзілі амаль дзевяноста новых дрэў

5 ноября 2019
На календары апошні месяц восені, а Мінск толькі  зелянее! У сталіцы на праспекце Пераможцаў высадзілі амаль дзевяноста новых дрэў. Такі зялёны след на карце пакінулі  азеляніцелі і моладзь. Серабрыстыя вербы высадзілі ўздоўж заказніка "Лебядзіны". Сумежную тэрыторыю таксама добраўпарадкавалі, ачысцілі вадаём.

Гэтай восенню ў сталіцы пусцілі карані амаль дзвесце тысяч раслін, у тым ліку сто шэсцьдзясят уздоўж МКАД. Дарэчы, яшчэ можна далучыцца да маштабнага азелянення сталіцы. Для гэтага трэба пакінуць заяўку на пасадку дрэў і кустоў на анлайн-платформе "Зялёны двор разам!".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя