У сталіцы на інклюзіўны баль запрасілі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

5 февраля 2018

Уваход у касцюме альбо сукенцы і абавязкова з партнёрам! У сталіцы на інклюзіўны баль запрасілі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Асвоіць майстэрства танца - народнага, класічнага і эстраднага - дапамагалі настаўнікі і валанцёры. Удзельнікі змаглі адпачыць на гульнявых пляцоўках, а таксама завітаць у творчыя класы да цырульнікаў, чараўнікоў і майстроў дэкаратыўнай творчасці.

Дзеці таксама падрыхтавалі падарункі - арганізавалі выставу ўласных работ. Усяго на інклюзіўны баль завіталі больш за чатырыста чалавек.