У сталіцы на 9 Мая запланавана звыш 70 святочных мерапрыемстваў

4 мая 2015

Асноўная забаўная праграма пачнецца на пляцоўцы каля Палаца спорту з 10 раніцы і завершыцца за гадзіну да апоўначы. Мінчане і госці сталіцы змогуць пабываць на канцэрце творчых калектываў, выставе-кірмашы народных умельцаў, а таксама кірмашы-распродажы. Акрамя гэтага святочныя пляцоўкі разгорнуцца і ў кожным з раёнаў горада. Адзначым, у месцах правядзення парада будуць працаваць спецыяльныя камеры захоўвання, дзе можна пакінуць вялізныя сумкі і іншыя прадметы ручной паклажы. Да Дня Перамогі прымеркавана і больш за сотню спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Паводле папярэдніх падлікаў, у іх прымуць удзел 7 тысяч чалавек.