У сталіцы медыкі фіксуюць першыя ўкусы змей

29 июня 2017

Лета – пік актыўнасці. Ад спякоты яны хаваюцца ў гушчы лесу. А ў прахалодныя дні шукаюць цяпло на адкрытых участках. Гэта значна павялічвае верагоднасць сустрэчы з чалавекам. У нашай краіне тры віды змей – гэта вуж, мядзянка і гадзюка. Небяспечная для чалавека толькі апошняя – гадзюка ядавітая.

Як пазбегнуць непажаданай сустрэчы - раскажа Юлія Токар. Сустрэць змяю ў Беларусі выпадак нярэдкі – на адным квадраце лесу "жывых стужак" прыкладна паўтары сотні. Рыбак Пётр Аксянчук пакуль вядзе паляванне на карася, побач не раз назірае за вужыкам альбо мядзянкай. Мужчына дакладна ведае: змеі з карычневай луской або жоўтым адметным каўняром бяскрыўдныя.

Летам у змей пік актыўнасці. Ад спякоты яны хаваюцца ў гушчы лесу, а ў прахалодныя дні – цяпло шукаюць на адкрытых участках. Што значна павялічвае верагоднасць паўзучаму сутыкнуцца тэт-а-тэт з чалавекам.

У Беларусі толькі тры віды змей: гэта вуж, мядзянка і гадзюка. Прычым, для чалавека ядавітая толькі апошняя. Сустрэць гадзюку можна не толькі ў лесе, але і на пляжы ля берага

Прычым, укусіць гадзюка можа толькі ў тым выпадку, калі яе раззлаваць або наступіць на хвост. Яд гадзюкі таксічны – не смяротны.

За сезон, у залежнасці ад надвор'я, у бальніцу з укусамі змей звяртаюцца ад дзесяці да трыццаці чалавек.

Галоўнае не займацца самалячэннем, а тэрмінова звярнуцца да медыкаў. А яшчэ лепш: небяспечную сустрэчу прадухіліць. Самы просты спосаб, знаёмы з дзяцінства – уважліва глядзець пад ногі.