У сталіцы капітальна рамантуюць дваровыя тэрыторыі

4 июня 2020
Яшчэ больш магчымасцей для гульняў і заняткаў спортам! У сталіцы капітальна рамантуюць дваровыя тэрыторыі. Усталёўваюць новае дзіцячае і спартыўнае абсталяванне, рамантуюць пешаходныя зоны і велапаркоўкі. Зараз працы вядуцца на шасці аб'ектах - па вуліцах Караля, Ракасоўскага, Варвашэні, Сердзіча і Ламаносава. Усяго ж комплекснае добраўпарадкаванне запланавана ў 12 дварах.

Ужо ў Мінску ўсталявана каля двухсот дзіцячых гульнявых комплексаў, высаджана больш за 10 тысяч дрэў і кустоў. Да добраўпарадкавання далучаюцца і самі жыхары.