У сталіцы зменяць падыходы да харчавання школьнікаў

21 августа 2018

У новым навучальным годзе ў рацыёне вучняў прыкладна на трэць знізяць колькасць цукру і на чвэрць солі. Такія рэкамендацыі падрыхтавалі сталічныя спецыялісты. Новыя правілы адпавядаюць сусветным нормам. У сувязі з гэтым змянілі рэцэптуру страў і распрацавалі новае школьнае меню. У ім таксама з'явіцца і больш малочных прадуктаў.

Да новага навучальнага года ў сталічных школах прайшла і мадэрнізацыя харчаблокаў.