У сталіцы зменены рух транспарту ў раёне развязкі МКАД - Ігуменскі тракт

7 августа 2018

Прычынай стала закрыццё руху пад пашкоджаным пуцеправодам. Аб гэтым паведамляе прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь". Па абноўленых маршрутах з пачатку тыдня рухаюцца аўтобусы пад нумарамі 7, 88-С, 67 і іншыя. Вадзіцелі ўласных аўто тым часам карыстаюцца аб'язнымі дарогамі. Надзея Сербіненка з апошняй інфармацыяй з загружанага ўчастка МКАД.

Вось так зараз выглядае участак МКАД з пашкоджаным мостам. Штодзень тут вядуцца рамонтныя работы. Пакуль рух забаронены толькі на ўчастку ўнутранага кальца і пад мостам, а ўвесь транспарт рухаецца па аб'язных маршрутах.

Нагадаем: першага жніўня ў раёне скрыжавання Ігуменскага тракта з МКАД адбыўся правал праезнай часткі . Прасела асфальтавае пакрыццё у трэцяй паласе руху ўнутранага льца.

З гэтага панядзелка Дзяржаўтаінспекцыя ўвяла новую схему праезду на развязцы Ігуменскага тракту, вуліцы Бабушкіна і МКАД. Рух пад пуцеправодам закрыты ў абодвух напрамках.

Аб'ехаць аварыйны ўчастак можна па вуліцах Янкі Лучыны і Чыжэўскіх. Па знешнім кальцы рух ажыццяўляецца без абмежаванняў. Для зручнасці праезду на аб'язных маршрутах павялічылі час гарэння зялёнага сігналу светлафораў.

Скарэкціраваны і рух грамадскага транспарту ў найбліжэйшых мікрараёнах - Лошыцы, Калядзічах, Курасоўшчыне. Некаторыя аўтобусныя маршруты будуць зменены ці ўвогуле адменены.

Так, аўтобусы пад нумарамі 88С, 7 не будуць заязджаць у Лошыцу. Затрымкі на некаторых маршрутах зараз складаюць да 40 хвілін.

Нядаўна ў арганізацыі "Сталічны транспарт і сувязь" пачаў працу кол-цэнтр. Патэлефанаваўшы, можна атрымаць аператыўную інфармацыю па арганізацыі руху грамадскага транспарту і па змяненнях схем руху.

Ужо вядома, што забаронены рух будзе і на знешнім кальцы. Вадзіцелі ўжо рыхтуюцца да ўскладнення дарожнай сітуацыі. Але заяўлены тэрмін завяршэння рамонтных работ - 1 кастрычніка.