Самыя велаактыўныя арганізацыі горада могуць паўдзельнічаць у конкурсе "Дзелавы веласіпед"

11 сентября 2018

У праекце 6 намінацый: можна прыняць удзел асабіста ў катэгорыі "Велабос" або ўсім калектывам на самую "веладружалюбную" кампанію. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку на сайце delovelo.by і размясціць свае фота ў сацыяльных сетках.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць 22 верасня падчас міжнароднай акцыі "Дзень без аўтамабіля".