У сталіцы і абласцях сёння зноў прадоўжаць сваю работу прамыя тэлефонныя лініі

13 февраля 2016

У сталіцы і абласцях сёння з 9 раніцы і да паўдня зноў прадоўжаць сваю работу прамыя тэлефонныя лініі. Тэлефоны, па якіх можна звярнуцца да кіраўнікоў Мінгарвыканкама і абласных выканкамаў, зараз на вашых экранах. Акрамя гэтага, прамыя лініі правядуць і старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Пройдуць прамыя лініі таксама ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.