У сталіцы і абласцях працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

13 февраля 2015

Такі штотыднёвы праект арганізаваны ў Беларусі з мэтай павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян. Задаваць свае пытанні можна кожную суботу. Нумары, па якіх можна датэлефанавацца і звярнуцца да намеснікаў старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, на вашых экранах. Паралельна з кіраўніцтвам абласцей прамыя тэлефонныя лініі правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Чарговая сувязь будзе наладжаная і ў гэтую суботу з 9 раніцы да поўдня.