У сталіцы і абласцях аб'екты сацыяльнай сферы падлучаюць да ацяплення

3 октября 2017

У Віцебскай і Магілёўскай абласцях, а таксама ў сталіцы аб'екты сацыяльнай сферы падлучаюць да ацяплення. Работы ідуць паэтапна. Батарэі пацяплеюць у першую чаргу ў дзіцячых садах, школах і бальніцах. У паўночным рэгіёне ў цяперашнім абагравальным сезоне будуць працаваць 510 кацельняў. Усе цеплакрыніцы своечасова атрымалі пашпарты гатовасці. У кватэры цяпло прыйдзе, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу пяці дзён не будзе перавышаць 8 градусаў.