У сталіцы і абласных цэнтрах заўтра прагрымяць святочныя салюты - гэта 30 залпаў

8 мая 2013

Сёлета ў Мінску крыху  зменяцца месцы. Агнявая пазіцыя нумар 1 будзе, як і раней, знаходзіцца ў парку імя 50-годдзя Перамогі недалёка ад стэлы Мінск - горад-герой. Другая будзе перанесеная за МКАД - у раён вёскі Зацань. Трэці пункт  размесціцца ў аэрапорце Мінск-1. Пазіцыя агнявога пункта   нумар 4 пераносіцца ў раён Чыжоўскіх могілак. Пазіцыя нумар 5 будзе ў мікрараёне Навінкі. І шосты пункт  размесціцца ў ваенным гарадку  ва Уруччы.