У сталіцы і вобласці працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

15 декабря 2015

Для вырашэння набалелых пытанняў жыхароў сталіцы і вобласці працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, у гэтую субботу, 19 снежня, тэлефанаванні будуць прымаць у мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце. У Мінгарвыканкаме з 9-ці да 12-ці гадзін на сувязь выйдзе кіраўнік спраў сталічнай мэрыі Мікалай Котаў. У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік старшыні Алег Плаўскі. Задаць пытанне можна з 9 да 12 раніцы. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.