У сталіцы і вобласці працягваюць здзяйсняць мары дзяцей

23 декабря 2016

Так, з нагоды святаў дэлегацыя Выканаўчага камітэта СНД сёння  наведала Беларускі дзіцячы хоспіс. Медыцынскае абсталяванне, канцылярскія тавары і салодкія падарункі. Маленькія пацыенты прымалі віншаванні.  Пасля чаго прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД пакінулі пажаданні-віншаванні на сімвалічным навагоднім «дрэве жыцця і пажаданняў».  Адзначым, акцыя "Нашы дзеці" зараз  працягвае крочыць па ўсёй краіне. Сёння пад апекай хоспісу знаходзяцца амаль 250 сямей, дзе растуць дзеці з цяжкімі захворваннямі. Нагадаю, што далучыцца да акцыі і дапамагчы можа кожны.