У сталіцы і Мінскай вобласці заўтра чакаецца парывісты вецер і кароткачасовы дождж

13 мая 2020
Халаднаватае надвор'е - у прагнозах і на заўтра. У сталіцы і Мінскай вобласці чакаецца парывісты вецер і кароткачасовы дождж. Днём паветра прагрэецца ўсяго да плюс 14 градусаў. Ноччу магчымы замаразкі да мінус 4.

Паступова да канца мая слупкі тэрмометра будуць падымацца. Але па-сапраўднаму цёплае надвор'е ўсталюецца толькі з надыходам каляндарнага лета.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя