У сталіцы і Мінскай вобласці пройдуць прамыя тэлефонныя лініi

10 мая 2017

Атрымаць параду, вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні па тэлефоне прапануюць падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці і ў гэтую суботу, 13 мая. У Мінгарвыканкаме на сувязь выйдзе мэр сталіцы Андрэй Шорац. Задаць свае актуальныя пытанні можна з 9-ці да 12-ці гадзін.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце прымаць званкі будзе намеснік губернатара Алег Плаўскі. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць тэмы, што хвалююць вас, можна да паўдня. Нагадаем, задаць свае пытанні кіраўніцтву сталіцы і цэнтральнага рэгіёна можна кожную суботу.