У сталіцы і Мінскай вобласці падрыхтавалі восем купеляў да свята Вадохрышча

18 января 2018

Найбольшую колькасць людзей чакаюць на вадасховішчах Вяча, Дразды і на Мінскім моры. На Вячы прадстаўнікі Асвода зрабілі сапраўдную зімовую афішу з ледзяных блокаў. Для бяспекі наведвальнікаў лёд побач з вялікай палонкай падмацавалі.

Прымаць ахвотных акунуцца сёння будуць да 10 гадзін вечара. А заўтра купанні распачнуцца а дзясятай раніцы. Чакаюць звыш 17 тысяч чалавек.