У сталіцы і Мінскай вобласці з-за туману застаецца складаная дарожная сітуацыя

9 ноября 2018

Моцны туман пагаршае бачнасць. У сталіцы і Мінскай вобласці застаецца складаная дарожная сітуацыя. Туман візуальна скарачае адлегласць, вадзіцелям неабходна павялічваць дыстанцыю, зніжаць хуткасць і не злоўжываць абгонамі і перастраеннем на дарозе. Пешаходам і веласіпедыстам таксама неабходна быць больш уважлівымі на дарогах і абавязкова абазначаць сябе.

Моцны туман у метэазводках і на заўтра. У суботу ў сталіцы і вобласці пераважна без ападкаў, раніцай магчымы галалёд. Ноччу ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла. Днём не вышэй за плюс 8. У нядзелю на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна магчымы дажджы.

У пачатку наступнага тыдня да пахмурнага надвор’я далучыцца і парывісты вецер. У панядзелак таксама дажджліва.