У сталіцы рыхтуюць спецыялістаў для індустрыі 4.0

10 апреля 2020
Прадпрыемствы сталіцы і Мінскай вобласці асвойваюць выкарыстанне прынцыпаў работы індустрыі 4.0. Гэта так званыя  разумныя заводы, дзе многія працэсы рабатызаваныя і  кіруюцца дыстанцыйна. Нават з іншых гарадоў ці краін. Напрыклад, мехатроніку (сінтэз механікі і электронікі)  задзейнічаюць на такіх прадпрыемствах,  як «БелДжы», Мінскі трактарны завод, БелАЗ. Пры гэтым спецыялістаў для новай галіны эканомікі рыхтуюць у сталічным каледжы сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе. Сертыфікаваны вучэбны цэнтр імітуе работу рэальнага завода. Тэорыю спалучаюць з практыкай.

Самі ж майстры сваёй справы  - навучэнцы каледжаў  (напрыклад, будаўнікі, цырульнікі або аўтаслесары) рыхтуюцца да рэспубліканскага, а затым і міжнароднага чэмпіянату WORLD SKILLS. Апошні пройдзе ў Шанхаі ў наступным годзе.