У сталіцы рыхтуецца да адкрыцця першы хрысціянскі сацыяльны цэнтр

2 октября 2017

Старшыня Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы арцыбіскуп Анджэла Баньяска наведаў хрысціянскі сацыяльны цэнтр, які зараз узводзіцца ў Мінску. Кардынал асвяціў копію абраза "Апошняя вячэра", аўтарамі якой сталі студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў. На ўрачыстую сустрэчу і супольную малітву завіталі вернікі розных прыходаў сталіцы, асабліва цёпла паважанага госця віталі дзеці.

На трох паверхах духоўнага цэнтра размесцяцца адукацыйныя класы і творчыя гурткі. Будынак прыстасаваны і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Бо і наведваць установу, і выкладаць тут будуць у тым ліку і маламабільныя людзі.

Плануецца, што хрысціянскі сацыяльны цэнтр - першы такога кшталту ў сталіцы - пачне працаваць напярэдадні Божага Нараджэння. Установа разлічана як мінімум на сто сорак дзяцей. Цэнтр змогуць наведваць вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій.