У сталіцы эвакуююць аўтахлам

25 октября 2019
У сталіцы тым часам змагаюцца з аўтахламам. За апошні час у Мінску эвакуіравалі больш за паўтысячы   кінутых аўто, якія займаюць парковачныя  месцы і нярэдка перашкаджаюць  экстранным службам. Сярод іх  нямала грузавікоў. Перавоз менавіта такога буйнагабарытнага транспарту найболей складаны і выдатковы, бо задзейнічаецца спецыяльная тэхніка. Дарэчы, у сталіцы ўлік забытых аўто вядзецца ў рэжыме анлайн. Такую электронную сістэму запусцілі вясной.