У сталіцы ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – 2019»

7 декабря 2019
Узнагародамі і дыпломамі адзначаны лідары ў пяці намінацыях, сярод якіх "Асабісты ўклад" і «"Лепшы валанцёрскі атрад". На суд журы было прапанавана 64  відэафільмы аб дзейнасці намінантаў за гэты год. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі руху БРСМ "Добрае сэрца", Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, асацыяцыя клуба ЮНЕСКА.

У Мінску на гэтым тыдні ўзнагародзілі лепшых валанцёраў. Маладзёжны форум "ДаброFest" аб'яднаў актывістаў Саюза моладзі. Яны выступаюць  добраахвотнікамі на спартыўных мерапрыемствах, такіх, як Еўрапейскія гульні, дапамагаюць ветэранам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, развіваюць сацыяльныя праекты. Пераможцаў гарадскога этапу конкурсу "Валанцёр года" вызначылі ў пяці намінацыях.