У сталіцы ўшанавалі лепшых работнікаў лясной гаспадаркі

16 июня 2017

У рэкордны тэрмін яны ліквідавалі наступствы стыхіі. У сталіцы сёння ўшанавалі лепшых работнікаў лясной гаспадаркі - гэта тыя, хто займаўся разборам буралому пасля ўрагану ў ліпені мінулага года. За дзесяць месяцаў у краіне нарыхтавалі больш за чатыры мільёны кубаметраў драўніны і правялі работы па аднаўленні лясных насаджэнняў. Самыя маштабныя прайшлі ў Мінскай вобласці. Яна больш за іншыя рэгіёны пацярпела ад наступстваў стыхіі.

Граматы і каштоўныя падарункі атрымалі больш за паўтысячы работнікаў лясной гаспадаркі. Падзякамі за дапамогу ў ліквідацыі завалаў адзначылі і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.