У сталічны метрапалітэн не будуць пускаць з феерверкамі, петардамі і хлапушкамі

7 декабря 2017

Акрамя таго, выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах і недалёка ад жылых дамоў могуць прыраўняць да дробнага хуліганства. Перад навагоднімі святамі ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць элементарныя правілы бяспекі.

Дапамагаюць кансультацыямі і ўладальнікам рэстаранаў, кафэ і клубаў. Напрыклад, у такіх грамадскіх памяшканнях абавязкова павінны быць вогнетушыцелі, а таксама адкрытыя аварыйныя выхады.

Зараз ідзе акцыя "Бяспечны Новы год". Прафілактычную працу ратавальнікі правядуць у прафесійных калектывах, а таксама ў школах і дзіцячых садах.