У сталічны дом па вуліцы Грушаўскай вярнуліся жыхары

10 ноября 2015

Будынак цалкам адрамантавалі пасля падзення будаўнічага крана. Нагадаем, здарэнне адбылося 28 верасня, страла павалілася на дарогу і зачапіла прыватны жылы дом. У гэты час маці з маленькім дзіцем знаходзілася ў суседнім пакоі. Яны не пацярпелі, аднак быў нанесены сур’ёзны ўрон іх маёмасці. На час рамонту дома сям’і было выдзелена часовае жыллё з падменнага фонду раёна.

Акрамя рамонту фасада, праведзеныя і ўнутраныя работы. Гаспадары дома атрымалі новую мэблю на замену пашкоджанай.