У сталічных летніх лагерах праходзяць заняткі і майстар-класы па пажарнай бяспецы

26 июля 2017

Важна добра адпачыць падчас канікул. А калі з карысцю - яшчэ лепш. У сталічных летніх лагерах праходзяць заняткі і майстар-класы па пажарнай бяспецы. Падчас такіх урокаў школьнікі прымяраюць ролю ратавальнікаў на сабе – вучацца хутка апранаць форму і тушыць пажары, удзельнічаюць у віктарынах і гуляюць з сабакамі-ратавальнікамі. На інтэрактыўных пляцоўках размяшчаюць і незвычайныя атракцыёны, самы папулярны сярод школьнікаў – машына-перавёртыш.

А ў нядзелю каля Дуброўскага вадасховішча ратавальнікі Мінскай вобласці правядуць для дзяцей першы забаўны і пазнавальны фестываль. Усе маленькія ўдзельнікі змогуць падняцца на вышыню на пажарнай машыне, паспаборнічаць у эстафетах і ўбачыць эфектнае воднае шоу.