У сталічнай школе адкрыўся Музей гісторыі сусветнага фестывальнага руху моладзі

22 октября 2018

Музей гісторыі сусветнага фестывальнага руху моладзі адкрыўся ў адной са сталічных школ. Падзея прымеркавана да знакавай даты - 100-годдзя найбуйнейшай моладзевай арганізацыі - УЛКСМ.

У храналагічным парадку тут размясціліся таблічкі з указаннем гарадоў, дат, дэвізаў і эмблем усіх дзевятнаццаці фестываляў моладзі і студэнтаў. Тут жа і вялікая карта свету, на якой адзначана кожная краіна, якая прымала ў сябе гэтую падзею. На выставе ёсць і сувеніры розных гадоў, калекцыя адзення, пашытага для ўдзельнікаў апошняга моладзевага фестывалю.

Заўтра ў Мінску прэзентуюць кнігу нарысаў гісторыі беларускага камсамола.