У сталічнай міліцыі папаўненне

24 января 2015

25 маладых супрацоўнікаў мінскай міліцыі прынялі прысягу на вернасць Радзіме. Сёлета  цырымонія прайшла  ў сценах Музея Вялікай Айчыннай вайны. Рытуал урачыстай клятвы  праваахоўнікі заўсёды імкнуцца правесці з прывязкай да памятных месцаў. Акрамя ўласна прысягі,  сваю першую табельную зброю атрымалі сёння  таксама 25 маладых супрацоўнікаў, якія ўжо паспелі  прайсці стажыроўку  ў падраздзяленнях. Лічыцца, што толькі пасля ўручэння табельнай міліцыянер можа пачынаць паўнавартасную службу. Наваспечаныя  вартавыя парадку, якія сёння прынялі прысягу,  праходзяць першапачатковую падрыхтоўку на месцы службы - гэта значыць, асвойваюць прафесію  не толькі ў тэорыі,  але і ў рэальных умовах. Пакуль гэта эксперымент мінскай міліцыі. Ад яго вынікаў будзе залежаць, ці атрымае развіццё  такі фармат навучання ў будучыні.