У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў суботу пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

12 мая 2015

У Мінгарвыканкаме з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь выйдзе першы намеснік старшыні Уладзімір Кухараў. Пытанні можна задаць, набраўшы нумар тэлефона (8-017) 222-44-44.

У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае старшыня абласнога савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Нумар тэлефона (8-017) 500-41-60. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.