У сталічнай мэрыі і Мінаблвыканкаме пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

2 июня 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце 6 чэрвеня (у суботу) пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. У Мінгарвыканкаме з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь выйдзе намеснік мэра Віктар Лапцеў. Пытанні можна задаць, набраўшы нумар (8 017) 500-41-60.

У Мінскім аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік старшыні Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.