У сталічнай бальніцы хуткай дапамогі створаць інсультны цэнтр

25 июля 2014

Неўзабаве плануецца набыць новае абсталяванне для тых пацыентаў, якім неабходна правесці складаныя аперацыі на сасудах галаўнога мозга. Дзякуючы апарату, хірургічнае ўмяшанне будзе мінімальным. Гэта так званы эндаваскулярны метад. Абсталяванне дазваляе сачыць за працай хірургаў на экранах манітораў. Такі апарат будзе па абсталяванні і мадыфікацыі другім у Беларусі. Такі ўжо ёсць у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Кацярына Шыбко - падрабязней.




У сталічнай бальніцы хуткай дапамогі плануюць стварыць інсультны цэнтр. Зараз медыкі чакаюць пастаўку новага абсталявання, якое дазволіць рабіць найскладанейшыя аперацыі на сасудах галаўнога мозга. Пры гэтым хірургічнае ўмяшанне будзе мінімальным. Гэта так званы эндаваскулярны метад. Калі ў разрэзах няма неабходнасці, як гавораць медыкі, дабрацца да любых сасудаў можна праз спецыяльны пракол. Увесь ход аперацыі будзе бачны на экранах манітораў.


Падобнае абсталяванне тут, у бальніцы хуткай дапамогі, ужо ёсць - хоць больш усё ж яно арыентавана на пацыентаў, з праблемамі сэрца. Паводле слоў урачоў, зараз у клініцы мадэрнізуюцца не толькі аперацыйныя.


Гэты апарат, які самі медыкі жартам завуць НЛА, дапамагае чысціць бальнічныя палаты без кварцавання. Прынцып яго працы вельмі просты. На міні-камп'ютары ўводзяцца плошчы палаты і ён сам аўтаматычна вылічае і вільготнасць паветра, і колькі часу неабходна для эфектыўнага ачышчэння. Пасля сам жа расшчапляе перакіс вадароду на ваду і кісларод.


Па папярэдніх разліках, за год на дезінфіцыйных сродкаў можна сэканоміць больш чым 300 мільёнаў рублёў. Хоць справа не толькі ў эканоміі - у стаўленні да пацыентаў. У Мінску адна з галоўных задач - максімальна мадэрнізаваць анкалагічныя цэнтры - у адным з іх гарадскім анкадыспансеры неўзабаве з'явіцца абсталяванне, як гавораць, апошняга пакалення.


Ігар Юркевіч, старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінска:


Тут гэтак жа будуць набыты ўнікальныя, якія практычна не маюць аналагаў па краінах СНД, - падобныя ёсць, але тут будзе ўнікальнае па камплектацыі - самая апошняя мадыфікацыя лінейных паскаральнікаў, якія дазволяць выконваць прамянёвую тэрапію хворым з анкалогіяй абсалютна на іншым узроўні.


Сусветная арганізацыі аховы здароўя апублікавала новыя звесткі аб тым, што Беларусь нараўне з Брунеем і Канадай забяспечвае самы высокі ўзровень даступнасці медыцынскай дапамогі. Гэта адзін з тых паказчыкаў, дзякуючы якому наша краіна ў міжнародным рэйтынгу сацыяльнага развіцця заняла 58-ю пазіцыю з 132 краін.