У сталічнай 21-й школе адкрыўся абноўлены музей Мікалая Гастэлы

11 мая 2016

Крыло самалёта, экіпажны касцюм і парашут - у сталічнай 21-й школе адкрыўся абноўлены музей Мікалая Гастэлы. Подзвіг савецкага ваеннага лётчыка ўвасобілі ў экспанатах. Тут - чорна-белыя фотаздымкі, мініяцюрныя копіі штурмавікоў і знішчальнікаў перыяду Вялікай Айчыннай. Прадметы выставы і дакументы дапамагалі збіраць навучэнцы.

На ўрачыстае адкрыццё запрасілі і ветэранаў. Школьнікі падрыхтавалі франтавыя песні і вершы. У наступным годзе споўніцца 50 гадоў, як навучальная ўстанова носіць ганаровае імя Мікалая Гастэлы.