У сталічным заапарку прачнуўся мядзведзь Трыстан

18 февраля 2019

Касалапага чакае наваселле - новы прасторны вальер. На 300 квадратных метрах размясціліся басейн, калоны ў выглядзе дрэў, пчалінае гняздо і 2 бярлогі. Справа ў тым, што да Трыстана хутка прыедзе з Пензы мядзведзіца Нюра.

Дарэчы, зараз пачынаюць прачынацца і яноты, ястрабы, пугачы і арланы.