У сталічным заапарку пасяліўся чаротавы кот

20 февраля 2020
У Мінскім заапарку новы жыхар - чаротавы кот. Незвычайнага звера пасялілі ў добра асветленай і цёплай вальеры - такія ўмовы найбольш камфортныя. У сонечныя дні кот усё часцей выходзіць на прагулку па сваёй тэрыторыі. Звычайны гэтыя звяры жывуць у Азіі і Закаўказзі. Знешне драпежнік падобны на  свойскага ката, але больш буйны і  з незвычайнымі вушамі.

Папаўненне ў заапарку і ў сям'і авечак - на свет з'явіліся пяцёра ягнят. Нарадзіліся яны абсалютна здаровымі. Харчуюцца матчыным малаком, а зусім хутка будуць пераходзіць на раслінную ежу.