У сталічным заапарку пачаўся фестываль мастацтваў Экалогія. Творчасць. Дзеці

19 мая 2013

Конкурс праходзіць ва ўсім свеце. Сёлета ён прысвечаны праблеме забруджвання навакольнага асяроддзя, а таксама знікненню рэдкіх відаў жывёл. Станіслаў Ліпскі наведаў незвычайную выставу.


 


Фестываль Экалогія. Творчасць. Дзеці сталічны заапарк праводзіць дзявяты год запар. Практыка сусветная: узрост удзельнікаў неабмежаваны.  Мэта агульная для ўсіх: захаванне навакольнага асяроддзя.


Акрамя традыцыйных малюнкаў і фатаграфій, вось такі акварыум! Яго жыхары  выкананыя з другаснай сыравіны: пластыкавых бутэлек і пенапласту. Гэта абавязковая ўмова конкурсу Рыба маёй мары. Паўтара месяца трыа работнікаў сталічнага перапрацоўчага прадпрыемства  рыхтавала кампазіцыю.


Валанцёры міжнароднай грамадскай арганізацыі У дапамогу дзецям-сіротам разам са студэнтамі Універсітэта культуры падрыхтавалі канцэртную праграму для канкурсантаў.


Пераможцаў і прызёраў ўзнагародзілі граматамі і каштоўнымі падарункамі, ды вось толькі на гэтым акцэнт не рабілі.


У Дзень абароны дзяцей – 1  чэрвеня - гасцей сталічнага заапарка таксама чакае забаўная праграма. А вось незвычайны акварыум, паўлін і страус ужо  радуюць наведвальнікаў.