У сталічным заапарку мядзведзь Трыстан заснуў і не дачакаўся сваёй нявесты

5 декабря 2018

Мядзведзіцу Нюру для сталічнага жаніха зараз вязуць з расійскага заапарку. У Мінску для пары мядзведзяў пабудавалі асобны вальер на сто квадратных метраў. Там ёсць дзве бярлогі і кармушкі, месца для прагулак, пясочніца і нават басейн з вадаспадам. Нюру ў сталіцы чакаюць не раней чым у канцы снежня. Затым мядзведзіца прабудзе тры тыдні на каранціне.

Цяпер найбліжэйшы шанц пазнаёміцца ў мядзведзяў толькі вясной. Сустрэча можа адбыцца, толькі калі Трыстан прачнецца раней, а мядзведзіца Нюра яшчэ не паспее заснуць.