Мадэрнізацыя аўтадарог у Мінскай вобласці ідзе апераджальнымі тэмпамі

9 июля 2020
Новае палатно для камфортнага перамяшчэння. Мадэрнізацыя мясцовай дарожнай сеткі ў Мінскай вобласці ідзе апераджальнымі тэмпамі. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінскаблдарбуд Дзяніс Сцяпанаў. У рамках чатырохгадовай дзяржпраграмы па развіцці і ўтрыманні аўтадарог у сталічным рэгіёне адрамантавана больш за 1 700 кіламетраў ад планавых амаль 2 000. Сёння ёсць усе перадумовы сцвярджаць, што план будзе выкананы.

Дзяніс Сцяпанаў, гендырэктар КУП "Мінскаблдарбуд": "У нас у вобласці маецца выразны і зразумелы, ранжыраваны пералік рамонту. Гэта значыць, усе дарогі, якія павінны быць адрамантаваныя ў найбліжэйшай агляднай будучыні, зафіксаваныя, прайменаваныя. Яны ўсе амаль у рабоце. На сённяшні дзень няма сумненняў, што гэтую работу мы выканаем".

У рамках праграмы пабудаваныя і мадэрнізаваныя прыпыначныя пункты, пешаходныя і веладарожкі. Гэтая работа таксама ідзе з апярэджаннем.