У сталічным рэгіёне камбінаты бытавога абслугоўвання насельніцтва пашыраюць комплекс паслуг

2 апреля 2015

Прычым, не толькі ў гарадах, але і на сяле. Арганізацыі даюць у арэнду сельскагаспадарчую тэхніку, а таксама дапамагаюць жыхарам у вёсках падчас сяўбы і жніва. Напрыклад, у Валожынскім раёне на сяле адкрыты 11 комплексных прыёмных пунктаў. А таму заказаць новы плот на ўчастак, падстрыгчыся ці сфатаграфавацца на пашпарт можна на месцы. Штодзень больш камфортным жыццё жыхароў Валожынскага раёна робіць калектыў у 60 чалавек.

Аляксандра Драгун пераканалася ў гэтым.

Другое жыццё туфлям і чаравікам Лілія Сасноўская дае трэці дзясятак гадоў. Працуе абутковых спраў майстар у валожынскім Доме быту. Два гады таму яе стараннасць і адданасць справе адзначылі на рэспубліканскім узроўні медалём. Узнагарода натхніла працаваць яшчэ з большым імпэтам.

А гэта швейны цэх. Год ручную працу тут выконвае машына. На камп’ютары выбіраюць малюнак. Дарэчы, у праграме іх 500. Дзякуючы сучаснаму абсталяванню за змену на швейнай машыне можна вырабіць 3 дзясяткі паўтарачных або двайных коўдраў.

Акрамя пасцельнай бялізны шыюць аддзенне. Як індывідуальна, пад заказ, так і гатовае, у магазіне на першым паверсе Дома быту. А гэта – цэх па ачыстцы падушак. Бадай, адна з самых запатрабаваных паслуг як сярод сельскіх, так і гарадскіх жыхароў.

У Доме бытавога абслугоўвання аказваюць 18 відаў паслуг.

Зрабіць фотаздымак на пашпарт, пашыць сукенку ці адрамантаваць абутак. Для бытавых паслуг насельніцтва ў Валожыне два паверхі, а гэта больш за 700 квадратаў. Да таго ж у раёне адкрыты 11 комплексных прыёмных пунктаў.

Ёсць у Дома быту і прамысловая база са зварачным, сталярным, а таксама цэхам па памоле збожжа.

Васіль Рубан жыве за 20 кіламетраў ад Валожына. Літаральна дзень таму заказаў драўляны плот. Як толькі зрабілі, адразу прывезлі гаспадару ў двор і дапамаглі выгрузіць.

Летась выпрацоўка на адным комплексным прыёмным пункце склала больш за 19 мільёнаў рублёў.

Штодзень калектыў у 60 чалавек робіць жыццё жыхароў Валожынскага раёна больш зручным, каб і ў сельскай мясцовасці людзі атрымлівалі комплекс паслуг для камфортнага жыцця.