У сталічным радыётэхнічным каледжы будуць рыхтаваць будучых вынаходнікаў

22 ноября 2016

Згуляць у фізіку. У сталічным радыётэхнічным каледжы з навучэнцаў пачатковай школы будуць рыхтаваць будучых вынаходнікаў. Патлумачаць не толькі законы фізікі, інфарматыкі, робататэхнікі, але і эканамічныя асновы, а таксама навучаць, як найбольш удала прэзентаваць свой праект. Рабiць для сябе новыя адкрыццi ў дакладных навуках дзятва будзе не з падручнікаў, а з навучальных фільмаў і спецыяльных механiзмаў.

На занятках прапаноўваецца сваімі рукамі сабраць электронныя шалі, гадзіннік, барометр або пры жаданні распрацаваць уласнае тэхнічнае ноу-хау. Акрамя таго, штогод маленькія студэнты будуць выконваць і ўласныя творчыя навуковыя праекты.