Бегчы ў імя кахання. У сталічным парку Перамогі адбыўся забег, прысвечаны Дню ўсіх закаханых. У незвычайным марафоне з сімвалічным слоганам #Закаханне ўдзельнічалі больш як 3 сотні чалавек, прычым не толькі з Мінска, рэгіёнаў, але і суседніх краін. Спартсмены-аматары пераадольвалі адлегласць. Яе выбіралі загадзя - яшчэ падчас рэгістрацыі - даўжынёй у паўтара, 6 і для больш цягавітых - 12 кіламетраў. Тыя, хто прыйшоў са сваёй другой палоўкай, беглі эстафету. Так або інакш, кожны ўдзельнік "марафону кахання" пераадолеў маршрут, які апісвае форму сэрца, - галоўнага сімвала Дня святога Валянціна. Ацаніць свае бегавыя здольнасці прыходзілі цэлымі сем'ямі, а некаторыя нават з гадаванцамі.
На фінішы закаханых марафонцаў чакалі памятныя медалі, паштоўкі з цёплымі пажаданнямі, гарачая гарбата і печыва.













