У сталічным парку імя Горкага пройдзе свята ёгі

6 июня 2018

16 чэрвеня ў сталічным парку імя Горкага пройдзе свята ёгі. Можна будзе азнаёміцца з рознымі тэхнікамі, асвоіць дыхальныя практыкі. Майстар-класы правядуць інструктары з Індыі. Спецыяльны комплекс падрыхтавалі і для самых маленькіх удзельнікаў свята. Паказаць можна будзе і свой мастацкі талент падчас конкурсу малюнкаў.

Сангіта Бахадур, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі:

«Галоўная мэта нашага фестывалю – папулярызаваць здаровы лад жыцця. Гэта даўняя індыйская традыцыя. Ёга – гэта не проста фізічныя практыкаванні, гэта спосаб палепшыць сваё здароўе. У Беларусі вельмі шмат энтузіястаў, і людзі з задавальненнем удзельнічаюць у такіх мерапрыемствах. І мне вельмі прыемна, што ёга папулярная ў Беларусі».

Кірці Чордыя, выкладчык індыйскай культуры, інструктар па ёзе: «Я ўжо 6 месяцаў у Беларусі. Для мяне гэта вельмі цікавы вопыт, таму што людзі ў Мінску цікавяцца такім напрамкам, як ёга. Яны гатовы вывучаць новае. Гэта выдатна. Я дапамагаю ім своіць розныя тэхнікі».

Паспрабаваць новы від фітнесу і духоўнай практыкі можна не толькі падчас свята. Летам сталічныя школы ёгі ладзяць майстар-класы пад адкрытым небам.