У Мінску ў парку Горкага адкрылася публічная абсерваторыя

6 октября 2014
У Мінску зноў можна лічыць зоркі. Пасля рэстаўрацыі адкрылася публічная абсерваторыя ў парку Горкага. У адноўленай зале планетарыя пад купалам вежы наведвальнікі могуць паглядзець у тэлескоп, пазнаёміцца з выставай астранамічных фотаздымкаў, а яшчэ паслухаць лекцыі пра нябесныя свяцілы. У найбліжэйшы час тут плануюць паказваць сферычнае кіно.

Адзін з самых яркіх і цікавых аб'ектаў, які можна дэтальна разгледзець праз рарытэтны тэлескоп, - Месяц. Касмічная экскурсія для дарослых будзе каштаваць 22 тысячы, для дзяцей - 15, а для арганізаваных груп школьнікаў - 12.