У сталічным парку Дружбы народаў адбыўся мітынг-рэквіем

26 апреля 2018

У Беларусі сёння ўспамінаюць сумную падзею, якая змяніла мільёны лёсаў. 32 гады таму 26 красавіка здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Сёння ў сталічным парку Дружбы народаў адбыўся мітынг-рэквіем ля мемарыяльнага комплексу ахвярам тэхнагеннай аварыі. Сведкі тых падзей сабраліся разам, каб ушанаваць памяць пацярпелых.

Персанальнай гэта трагедыя стала для 2 мільёнаў беларусаў, забруджаны радыяцыяй былі 53 раёны нашай краіны. Некаторыя населеныя пункты і зараз застаюцца ў зоне адчужэння.