У сталічным мікрараёне Сухарава другія суткі аднаўляюць прарваны трубаправод

13 марта 2017

У сталічным мікрараёне Сухарава другія суткі аднаўляюць прарваны трубаправод, на месцы працуюць тры аварыйныя брыгады.

Нагадаем, напярэдадні днём у раёне вуліцы Мачульскага з-пад зямлі забіў пяцімятровы слуп кіпеню. Жыхары найбліжэйшых дамоў прыкладна на дзве гадзіны засталіся без гарачай вады, пасля чаго спажыўцоў пераключылі на рэзервныя крыніцы. Зараз спецыялісты замянілі пашкоджаны участак падземных камунікацый і пачалі яго тэсціраванне.

Аднаўленчыя работы спецыялісты плануюць скончыць сёння да вечара. Што тычыцца добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі, то гэтыя работы завершаць да серады.