У сталічным метро пачалі курсіраваць брэндзіраваныя вагоны да II Еўрапейскіх гульняў

5 марта 2019

На выявах алімпійскае дрэва і папараць-кветка, а таксама лісяня Лесік дэманструе 15 відаў спорту. Вагоны з яркай сімволікай можна ўбачыць на дзвюх лініях метрапалітэна. Цягнікі ўпрыгожваюць і выявы з лагатыпам спартыўнага форуму. А ўнутры вагонаў афішы.

На схемах метрапалітэна адлюструюць і галоўныя спартыўныя аб'екты. А для супрацоўнікаў падземкі гэтымі днямі пачаліся моўныя курсы па англійскай мове.

Трэнінгі для валанцёраў ужо стартавалі. Для іх пачалі шыць і адзіную форму. А на стэлажах сталічных магазінаў з'яўляецца ўсё больш брэндаванай прадукцыі. Выява талісмана будзе таксама на фітнес-бранзалетах, кепках і тэрмакубках. Нагадаем, да старту спартыўнай падзеі гэтага лета засталося 108 дзён.