У сталічным метро на рамонт закрылі выхады з чатырох станцый

19 марта 2019

Будаўнікі зараз пачалі аднаўляць парапеты, прыступкі і рамонт сцен. Цалкам закрыты выхад нумар тры са станцыі “Парк Чалюскінцаў” у бок цэнтра горада, выхад нумар чатыры - з “Аўтазаводскай”  на Партызанскі праспект і нумар адзін - са станцыі “Першамайскай”, які вядзе да Свіслачы. Часткова перакрыты рух пасажыраў на выхадзе з метро на "Акадэміі навук"  да Беларускай акадэміі мастацтваў.

Андрэй Дроб, прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна: "Падчас  далейшых планавых работ будуць задзейнічаныя і іншыя станцыі метро, каб  да ІІ Еўрапейскіх гульняў  яны былі ў годным стане. Мы стараемся, каб Мінскі метрапалітэн быў  прывабных, каб было прыемна ўваходзіць і выходзіць з яго”.

В ходе дальнейшіх плановых работ будут задействованы і другіе станціі метро, чтобы в частності ко вторым Европейскім іграм, чтобы оні былі в достойном состояніі. Мы стараемся, чтобы Мінскій метрополітен был прівлекательным, чтобы было пріятно входіть і выходіть із метрополітена".

Планавыя рамонтныя работы выхадаў на станцыях “Першамайскай” і “Аўтазаводскай” завершаць да канца сакавіка. Астатнія дзве  адкрыюць не раней чым у сярэдзіне красавіка.