У сталічным Палацы спорту ідуць апошнія падрыхтоўкі да фіналу рэспубліканскага фестывалю-конкурсу Млын моды - 2013. Зараз вядзецца мантаж подыума, мадэлі ж задзейнічаныя ў прымерках і рэпетыцыях. У заключным этапе конкурсу будуць прадэманстраваныя 110 калекцый адзення. Упершыню свае работы на суд міжнароднага журы вынесуць не толькі беларускія дызайнеры, але і прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі.
Святлана Гнядзёнак, мастацкі кіраўнік XXII рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота Млын моды - 2013: Сёлета калекцыі больш ідэйныя, невыпадковыя, гэта вобразныя, творчыя і прафесійныя. Яны добрага ўзроўню.
Ігар Іваноў, кіраўнік аргкамітэта XXII рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота Млын моды - 2013, кіраўнік подыум-школы: Нашы міжнародныя эксперты праводзяць майстар-клас па фатаграфіі, па стылістыцы фота, а таксама прафесар з Мілана будзе праводзіць лекцыю. Гэта будзе карысным у плане творчасці.
Нагадаем, ХХІІ фестываль фэшн-індустрыі Млын моды - 2013 стартуе ўжо заўтра. Білеты на модны паказ можна набыць у касах сталічнага Палаца спорту.














