У сталічным Палацы дзяцей і моладзі прайшоў традыцыйны скаўцкі баль

18 декабря 2017

У сталічным Палацы дзяцей і моладзі прайшоў традыцыйны скаўцкі баль з разнастайнымі танцавальнымі кірункамі. Вопытныя танцоры арганізавалі майстар-класы, а ўсе ахвочыя прынялі ўдзел у традыцыйных бальных гульнях. Фіналам вечара стала абранне прымы і прэм'ера навагодняга балю.

У наступным годзе скаўцкая арганізацыя адзначыць 30-годдзе, яна аб’ядноўвае па ўсёй краіне амаль 1300 чалавек.